top of page
Абстрактная структура

Праходзім там, дзе іншыя спыняюцца, і накіроўваемся туды, куды іншыя не могуць дабрацца!

Шукаем людзей з самых розных сфер і з розным жыццёвым досведам, каб выконваць важныя задачы для Бацькаўшчыны.

Снимок экрана 2024-12-19 в 13.33.25.png

На пярэднім краі абароны  БЕЛАРУСІ.

СНБ з гонарам працягвае традыцыі мінулых пакаленняў, застаючыся на перадавой у справе абароны беларускага Народа і яго Дзяржавы.

Служба нацыянальнай бяспекі — гэта ўвасабленне шматвяковай барацьбы беларускага народа за сваю Свабоду, Незалежнасць і Дзяржаўнасць.

 

кібер отдел.png

Упраўленне Кібер Аперацый

– праводзіць кіберразведку і забяспечвае кібербяспеку для дэмакратычных сіл.

воен выведка лого .png

Упраўленне Ваеннай Выведкі

- збор інфармацыі пра варожыя дзеянні і пагрозы.

воен контра.png

Упраўленне Ваеннай Контрвыведкі

- адказвае за абарону інфармацыі і спыненне падрыўной дзейнасці ворагаў.

аналітык.png

Упраўленне Аналітыкі і Апрацоўкі Інфармацыі

– аналізуе і сістэматызуе дадзеныя, атрыманыя з розных крыніц.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСПЕКА: БЕЛАРУСЬ У БАРАЦЬБЕ ЗА СУВЕРЭНІТЭТ

Нацыянальная бяспека Беларусі сёння знаходзіцца пад моцным ціскам з боку ўнутраных і знешніх пагроз. Адна з галоўных задач Службы нацыянальнай бяспекі (СНБ) — гэта процідзеянне рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі і ўплыву расійскіх спецслужбаў, якія актыўна спрыяюць падрыву беларускай незалежнасці. СНБ вядзе працу па нейтралізацыі агентаў, атрыманні важнай інфармацыі знутры рэжыму і ліквідацыі пагрозы для будучыні незалежнай Беларусі.

ПАВАГА ДА ЗАКОНАЎ: ЗАХАВАННЕ ПРЫНЦЫПАЎ ПРАВА І СУПРАЦЬСТАЯННЕ РЭЖЫМУ

У сучаснай барацьбе за незалежнасць Беларусі, калі рэжым Лукашэнкі і яго прарасійскія куратары пастаянна парушаюць як унутранае заканадаўства краіны, так і нормы міжнароднага права, мы, як прадстаўнікі дэмакратычных структур, стаім на пазіцыі захавання закону. Служба нацыянальнай бяспекі (СНБ) абапіраецца на строгую павагу да прававых нормаў, каб забяспечыць дэмакратычнае будучае для Рэспублікі Беларусь.

ogo snb.png

© 2024 Служба Нацыянальнай Бяспекі

Мы ў сацыяльных сетках:

  • Телеграмма
  • X
  • Facebook
bottom of page