Шпіянаж і вербоўка
- Centr Dallas
- Aug 23, 2024
- 2 min read
Updated: Feb 6

Узмацненне пагроз у выніку ўзурпацыі ўлады
Умовы ўзурпацыі ўлады ў Беларусі прарасійскімі сіламі зрабілі пагрозу з боку варожых замежных і ўнутраных разведвальных службаў яшчэ больш актуальнай. Некаторыя замежныя дзяржавы, асабліва Расія, актыўна імкнуцца атрымаць засакрэчаную і іншую важную інфармацыю пра Беларусь. Разведвальныя службы гэтых дзяржаў працуюць на падрыў унутранай і знешняй палітыкі Беларусі, аслабленне яе стратэгічных праектаў і ваенных магчымасцяў, а таксама на маніпуляцыю грамадскай думкай.
Асноўныя пагрозы
Шпіёны ўяўляюць сур’ёзную пагрозу для нацыянальных інтарэсаў Беларусі. У гэтых умовах Служба нацыянальнай бяспекі (СНБ) узмацняе свае намаганні па барацьбе з разведвальнай дзейнасцю супраць беларускіх грамадзян і арганізацый як унутры краіны, так і за яе межамі.
Хто шпіёніць за беларусамі?
Расійскія спецслужбы:
ФСБ (Федэральная служба бяспекі) — займаецца контрразведкай, у тым ліку супраць беларусаў у Расіі і за яе межамі.
СВР (Служба знешняй разведкі) — спецыялізуецца на зборы інфармацыі пра знешнюю палітыку Беларусі і яе міжнародныя сувязі.
ГРУ (Галоўнае разведвальнае ўпраўленне) — актыўна працуе ў ваенна-стратэгічнай сферы, спрабуючы падарваць абароназдольнасць Беларусі.
Спецслужбы рэжыму Лукашэнкі:
Аператыўна супрацоўнічаюць з расійскімі структурамі, дзейнічаючы ў інтарэсах прарасійскіх сіл.
Актыўна спрабуюць укараняць сваіх агентаў у беларускія арганізацыі ўнутры краіны і за мяжой.
Іх мэта — шпіёнства, збор інфармацыі пра чальцоў арганізацый, падрыў дзейнасці, дыскрэдытацыя беларусаў і іх арганізацый за мяжой.
Асаблівая пагроза за мяжой
Асабліва небяспечная актыўнасць спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі за межамі Беларусі. Яны выкарыстоўваюць крымінальныя элементы для:
Стварэння напружанасці ў краінах з буйнымі беларускімі дыяспарамі;
Крадяжоў унутры арганізацый і нанясення іміджавага ўрону беларусам за мяжой;
Правакацый, што ствараюць антыпатыю мясцовага насельніцтва да беларускай супольнасці.
Методы вербавання і ціску
Замежныя і ўнутраныя разведвальныя службы выкарыстоўваюць розныя метады для вербавання:
Асабістыя сувязі для наладжвання кантактаў;
Псіхалагічны ціск, шантаж і пагрозы;
Выкарыстанне крымінальных элементаў для стварэння дадатковага ціску.
Як дзейнічаць пры сутыкненні з шпіёнствам?
СНБ Рэспублікі Беларусь прымае дадатковыя меры па барацьбе з разведвальнай дзейнасцю. Калі ў вас узніклі падазрэнні, што за вамі ці вашай арганізацыяй шпіёняць:
Неадкладна звяртайцеся ў СНБ.
Не ўступайце ў кантакты з падазронымі асобамі.
Зафіксуйце ўсе падазроныя звесткі і факты для перадачы спецыялістам.
СНБ акажа неабходную дапамогу, забяспечыць вашу бяспеку і зробіць усё магчымае для абароны вашых інтарэсаў і нацыянальнай бяспекі Беларусі.